Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ная заснавала яшчэ цэлы рад цэркваў і манастыроў у зямлі Полацкай. Памёрла 1177 г. ў Ерусаліме, куды паехала на паклон Гробу Гасподняму. Мошчы знаходзяцца ў Полацку.

Памяць сьвяткуецца 23 траўня—5 чэрвеня.

Сьв. Кірыл, Епіскап Тураўскі.

Сьв. Кірыл, Епіскап Тураўскі, паходзіў з Турава (Менскай акругі). Быў ён заможным чалавекам, але маемасьць сваю аддаў бедным і ўступіў у Барысаглебскі Тураўскі манастыр, дзе адзначыўся як вялікі падвіжнік і красамоўца. Над просьбу князя і народу быў высьвечаны на Тураўскага Епіскапа. У служэньні сьвяціцельскім уславіўся пісаньнем прыгожых малітваў, песьняў царкоўных і асабліва пропаведзяў. За красамоўства празывалі яго «Залатавусным». Памёр у 1183 годзе.

Памяць сьвяткуецца 28 красавіка—11 траўня.

Сьв. Багаверны Князь Аляксандар Неўскі.

Сьв. Багаверны Князь Аляксандар Неўскі з маленства адзначаўся набожнасьцяй, любіў чытаць сьв. кнігі і сьпеў царкоўны. Князем быў мудрым і міласэрным. За перамогу (швэдаў над Нявою) празываецца «Неўскім». Ён адмовіўся ад прапазыкі Рымскага Папы прыняць каталіцтва. Княжыў у першыя годы татарскай няволі і сваім тактам выратаваў Русь ад многіх прыкрасьцяў. Перад сьмерцяй прыняў пастрыжэньне ў манахі з імем Аляксея. Памёр у 1263 годзе.

Памяць сьвяткуецца 30 жніўня і 23 лістапада ст. ст.

Сьвв. Віленскія мучанікі і дзіватворцы Антоній, Іоанн і Евстафій — патроны Беларусі.

Сьвв. мучанікі Антоній, Іоанн і Евстафій да хрышчэньня зваліся: Няжыла, Кумец і Круглец. Былі яны любымі слугамі вялікага князя Альгерда князя Альгерда літоўскага і займалі пры яго двары высокія пасады. Прыняўшы Праваслаўную веру, Антоній і Іоанн зракліся сваіх паганскіх звычаяў і пачалі зусім новае жыцьцё, як таго