12-цёх, Прападобны адышоў ад іх і пасяліўся пры суседняй гары. Хвядос застаўся на старым месцы і быў
выбраны ігуменам. Тут давялося яму выканаць вялікую
працу — ўпарадкаваць жыцьцё манастырскай браці на
ўзор царгародзкага студыйскага манастыра. Установы
гэтага манастыра вымагалі, каб у манахаў усё было
агульнае, час-жа праходзіў у малітве і працы, паводле
загаду старшага. Прападобны Хвядос строга даглядаў
раз устаноўленага парадку. Ён часта хадзіў па кельлях
(пакоях), пільнаваў, ці няма ў манахаў чага непатрэбнага, сачыў чым яны займаюцца. Сам Прападобны быў
прыкладам для братоў манахаў. Ён насіў ваду, сёк дровы, працаваў у пякарні. Апрача гэтага Прападобны шырока займаўся справамі міласэрдзя, дбаў і аб духоўнай
асьвеце, да чаго заклікаў і іншых манахаў.
З твораў яго ведамы два казаньні да народу, дзесяць навучаньняў да кіева-пячэрскіх інокаў (манахаў),
два пісьмы (пасланьні) да князя Ізяслава і дзьве малітвы.
Прападобны Антоні памёр 10 ліпня 1073 году, а
Хвядос — 3 траўня 1074 году.
Заснаваны Прападобным Антоніем і ўпарадкаваны
Прападобным Хвядосам Кіева-Пячэрскі манастыр стаў
узорам для іншых манастыроў і асяродкаў асьветы сярод славянскіх плямёнаў. З манастыра гэтага выходзілі
багабойныя Архіпастыры, вялікія праведнікі і вучыцялі царкоўныя.
Прападобная Афрасіньня, Князёўна Полацкая.
Прападобная Афрасіньня (да манашаства — Прадслава), дачка Полацкага князя Сьвятаслава-Юрыя, радзілася ў Полацку ў 1102 годзе. З дзяцінства любіла чытаць сьвятыя кнігі і 12 гадоў цішком (тайна) ад бацькоў, стала манашкай. Заснавала пазьней у Полацку
жаночы манастыр і збудавала каменную царкву Сьв.
Спаса, якая істнуе да апошняга часу разам з кельляю
(пакоем), дзе малілася Прападобная. У кельлі гэтай перахаваўся да нашых дзён каштоўны хрэст, як дар Прападобнай Афрасіньні, зроблены полацкім майстрам.
Па-за манастыром і царквой у Полацку Прападоб-