ісьціную або Праваслаўную веру, асьвячаюцца Сьвятымі Таінствамі і навучаюцца духоўнымі пастырамі, каб
вясьці багабойнае жыцьцё на зямлі і атрымаць збаўленьне і вечнае шчасьце на небе.
Адзіная Галава Царквы, Яе кіраўнік ёсьць Сам Гасподзь наш Іісус Хрыстос і ніякай іншай галавы ў запраўднай Хрыстовай Царкве няма і быць ня можа.
Паводле слоў Спасіцеля, Царква будзе вечна: «Збудую царкву Маю, сказаў Хрыстос, і вароты пякельныя не перамогуць яе». Ён-жа абяцаў заўсёды быць з Царквою, кажучы: «Вось Я з вамі ўва ўсе дні да сканчэньНя веку. Амінь».
Ці можна збавіцца без Царквы? Не, без Царквы мы ня можам збавіцца, бо хто аддаляецца ад Царквы,
той аддаляецца ад Хрыста: «Па-за Царквою няма збаўленьня», кажуць Святыя Айцы.
Праваслаўная навука аб Сьвятых Таінствах.
Таінства — гэта сьвятое дзеяньне, цераз якое, пад
пэўным відочным знакам, тайна і нявідочна падаецца
нам ласка Божая або спасіцельная сіла Божая.
Таінстваў у царкве Праваслаўнай сем: Хрышченьне,
Мірапамазаньне, Прычашчэньне, Пакаяньне, Сьвяшченства, Венчаньне і Памазаньне Сьв. алеем (Елеасвяшчэньне).
У чым значэньне гэтых Таінстваў?
У Хрышчэньні чалавек раджаецца да новага духоўнага жыцьця і робіцца хрысьціянінам.
У Мірапамазаньні даюцца хрысьціяніну дары Духа
Сьвятога, якія адраджаюць яго і ўзмацняюць у духоўным жыцьці.
У Прычашчэньні хрысьціянін, прымаючы хлеб і віно,
прычашчаецца самога Прачыстага Цела і Сьвятой Крыві Госпада Спасіцеля. Пры гэтым веруючы таямніча
злучаецца з Госпадам Іісусам Хрыстом і становіцца прычасьнікам вечнага жыцьця.
У Таінстве Пакаяньня спаведнік, цераз разрашэньне
сьвяшчэньніка, нявідочна ачышчаецца ад грахоў Самым
Госпадам Іісусам Хрыстом.