Тры Асобы Сьвятой Тройцы, будучы адзінымі ў
Сваёй Божай істоце, розняцца сваімі асабовымі свойствамі. Розніца між Імі тая, што Бог Ацец не раждаецца і ня выходзіць ад другой Асобы; Сын Божы спрадвечна раждаецца ад Бога Айца, Дух Сьвяты спрадвечна
выходзіць ад Бога Айца.
Што нам патрэбна ведаць аб Сыне Божым? — Bедаць нам трэба, што Сын Божы дзеля нас і для нашага спасеньня зышоў з неба, стаў падобным да чалавека, г. зн. прыняў на Сябе цела і душу чалавечую, апрача граха; радзіўся на зямлі ад Прасьвятой Дзевы Марыі; трыццать тры з палавінай гады жыў на зямлі, як
чалавек, не перастаючы быць Богам; вучыў людзей, як
верыць, маліцца і жыць; навучаў праўды і дабра; аздараўляў хворых; уваскрашаў мёртвых; пры Понтыі Пілаце быў расьпяты на храсьце за грахі нашыя і дзеля
нашага спасеньня, на трэці дзень уваскрос з мёртвых;
у саракавы дзень па ўваскрасеньні ўзьнёсься на неба,
сеў па правай руцэ Бога Айца і пануе з Айцом і Сьвятым Духам на небе й на зямлі; йзноў прыдзе ў славе з
ангеламі Сваімі на зямлю, каб судзіць усіх людзей, як
жывых, так і мёртвых, якія ў той час ўваскроснуць.
Тады царству Яго ня будзе канца.
Пасьля апошняга і страшнага Суда Божага праведныя людзі атрымаюць жыцьцё вечнае, а грэшныя
пайдуць на мукі вечныя.
Што нам трэба ведаць аб Духу Сьвятым?
Патрэбна нам ведаць, што Гасподзь Іісус Хрыстос
паслаў ад Айца на зямлю Духа Сьвятога, каб пастаянна з веруючымі прабываў. Дух Сьвяты ёсьць Бог, Які
дае, як Бог Айцец і Бог Сын, усяму жыцьцё. Ён вечна
выходзіць ад Бога Айца; Яму аднолькавая з Айцом
і Сынам належыць пашана. Ён гаварыў цераз Прарокаў, г. зн. Прарокі прадказвалі аб будучыні (праракавалі) не ад сябе, але натхнёныя Духам Сьвятым.
Праваслаўная навука аб Царкве.
Царква Хрыстовая гэта ёсьць таварыства або сабраньне людзей, заснованае Госпадам нашым Іісусам Хрыстом, члены (сябры) якога (людзі) вызнаюць адзіную