У Таінстве Сьвяшчэнства выбраны на пэўнае духоўнае служэньне, цераз архірэйскае рукапалажэньне, атрымлівае Дары Сьвятога Духа, патрэбныя для спаўненьня абавязкаў, з азначаным служэньнем зьвязаных.
У Таінстве Венчаньня падаецца міласьць Божая,
што асьвячае супружаскі саюз, на ўзор саюза Хрыста з Царквою.
У Таінстве Памазаньня Сьв. Алеем даецца хвораму хрысьціяніну міласьць Божая, што аздараўляе яго
ад немачаў душэўных і цялесных.
Выконваць Таінствы могуць толькі Епіскапы і Прасьвітэры, іначай Сьвяшчэньнікі (гэтыя — ўсе таінствы,
апрача Сьвяшчэнства), як будаўнічыя Тайнаў Божых (1 Карынц. 4, 1). Хрысьціць, у выпадку неабходнасьці,
можа ўсякі хрысьціянін, з умоваю, аднак, што, калі
дзіця будзе жыць, хрышчэньне дапоўніць сьвяшчэньнік.
Пасты Праваслаўнай Царквы.
Праваслаўная Царква захоўвае гэткія многадзённыя пасты.
1.Вялікі пост, іначай Сьв. Чатырадзесятніца, на
памяць, што Хрыстос пасьціўся 40 к дзён у пустыні.
Да посту гэтага далучаецца Страстная нядзеля на ўспамін мукаў Хрыста Збавіцеля.
2.Калядны пост, іначай Піліпаўка, перад Ражаством Хрыстовым. Піліпаўкай завецца таму, што пачынаецца пасьля сьвята на чэсьць Сьвятога Апостала Піліпа (14 лістапада).
3.Успенскі пост — Спасаўка, (ад 1 да 14 жніўня)
перад Усьпеньнем Божай Мацеры.
4.Пятроўка — у чэсьць Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла; пачынаецца праз тыдзень па Сёмусе і цягнецца да Пятра).
Пасты аднадзённыя: серада — на знак жалю, што Юда-здраднік прадаў Хрыста на мукі; пятніца — на ўспамін аб Збаўчых муках Хрыста; напярэдадні Хрышчэньня — 5 (18) студзеня; Адсячэньне Галавы Іоанну Прадцечы — 29 жніўня (11 вересьня) і Узьвіжаньне — 14 (27) верасьня.
Каб пост наш быў угодны Богу і карысны для нас,