Апрача веры, ад хрысьціяніна вымагаецца яшчэ любоў да Бога і блізкіх. Навучыцца любіць Бога і людзей
можна з дзесяцёх Запаведзяў Божых (яны надрукованы
ў гэтай кніжцы на стр. 47-50).
Запаведзь — значыць: загад, вымаганьне.
Дзесяць Запаведзяў даў Бог яўрэям цераз Майсея
у пяцьдзясяты дзень па выхадзе іх з Эгіпту; напісаны
былі запаведзі на дзьвёх каменных дошках або скрыжалях і дадзены на гары Сынаі, у громе і маланцы, пры
трубных гуках. На аднэй дошцы былі напісаны першыя
чатыры Запаведзі аб любові да Бога, а на другой
шэсьць іншых запаведзяў аб любові да бліжніх.
Без выпаўненьня гэтых Запаведзяў Закону Божага
немагчыма дагадзіць Богу і атрымаць спасеньне.
Праваслаўная навука аб Богу ў Тройцы Сьвятой.
Мы ўжо ведаем, што Бог ёсьць Дух бесьцялесны,
вечны, усемагутны, ўсяведаючы, усюдысушчы, Тварэц неба і зямлі, ангелаў і людзей, усяго, што бачым і чаго
ня бачым. Мы знаем такжа, што Бог адзіны ў істоце
Сваёй, але троічны ў асобах: першая асоба — Бог Ацец, другая — Бог Сын, трэцяя — Бог Дух Сьвяты (Глядзі гутарку аб Богу на стр. 27, 28 гэтай кніжкі).
Гэтыя тры асобы разам называюцца Трыадзіным
Богам, або Прасьвятою Тройцаю адзінаістотнаю і неразьдзельнаю.
Тры Асобы Божых — зусім роўныя па дастойнасьці Сваёй: ніхто з Іх ані большы, ані меншы. Усе Яны маюць адныя і тыя-ж Божыі дасканаласьці, аднолькавую сілу, волю, чэсьць і ўладу; а таму, як Бог Ацец
ёсьць ісьціны Бог, так і Бог Сын ёсьць ісьціны Бог,
і Бог Дух Сьвяты ёсьць, таксама, ісьціны Бог, аднак
ня тры праўдзівыя Багі, але адзіны праўдзівы Бог.
Аддаючы Божую пашану Айцу, Сыну і Сьвятому
Духу, мы пакланяемся Ім не як тром асобным Багом,
але як адзінаму Богу, у Тройцы славімаму. Людзі ня
могуць зразумець, як гэта Бог Ацец, Бог Сын і Бог
Дух Сьвяты ёсьць адзін Бог; гэта вышэй розуму чалавечага, гэта тайна Божая, і ў праўду гэтую мы павінны толькі верыць, па загаду Самога Бога.