нуўся яму на шыю і пачаў цалаваць яго. З радасьці
айцец загадаў слугам закалоць кормнае цялё: „будзем есьці — кажа — і весяліцца“. І пачалі весяліцца. Калі даведаўся аб гэтым старшы сын, дык вельмі ўзлаваўся на бацьку і не хацеў увайсьці ў хату. „Я столькі гадоў служу табе — кажа, — а ты ніколі ня даў мне
нават казьляняці, каб павесяліцца мне з прыяцелямі
маімі“. Ён-жа сказаў яму: „Сын мой! ты заўсёды са
мною і ўсё маё — тваё, а з брата твайго трэба было цешыцца і весяліцца, бо ён быў памёршы і ажыў, прападаў і знайшоўся“.
Пад айцом тут трэба разумець Бога, а пад малодшым сынам грэшніка, які пакаяўся. «Так на небе
больш радасьці будзе аб адным грэшніку, які пакаяўся»,
сказаў Гасподзь, чымся аб дзевяцьдзесяцёх дзевяцёх
праведніках, якія ня маюць патрэбы каяцца».
Прытча аб багатым і ўбогім.
Жыў адзін багаты чалавек. Ён раскошна апранаўся і штодня банкетаваў. Другі-ж, на імя Лазар, быў убогі, увесь у струпох, ляжаў ля варот багатыра, і рад быў насыціцца хоць-бы крышкамі, што падалі з багатыровага стала; сабакі, прыходзячы, лізалі струпы яго. Памёр убогі і быў аднесены ангеламі на лона Аўраамава. Памёр і багаты. Будучы ў муках, падняў з пекла вочы свае, убачыў здалёк Аўраама і Лазара на лоне яго і загаласіўшы, сказаў: „Отча Аўрааме! зьлітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб хаця абмачыў канец пальца свайго ў вадзе і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым“. Але Аўраам сказаў: «Прыпомні, што ў жыцьці тваім меў ты адно добрае, а Лазар благое: цяпер жа ён тут пацяшаецца, а ты церпіш вялікія мукі, — да таго-ж між намі прорва вялікая, так што адгэтуль да вас або адтуль да нас перайсьці ня можна». Тады багаты сказаў: «Дык прашу цябе, отча, пашлі Лазара ў дом айца майго, хай засьведчыць братом мам, як я тут пакутую, каб яны ня прыйшлі ў гэтае месца мученьня». Аўраам адказаў: „У іх ёсть Майсей і прарокі, няхай слухаюць іх“. Ён-жа сказаў: «Не, отча Аўрааме! Калі хто з памёршых прыйдзе да іх, дык пакаюцца». Тады Аўраам