Прытча аб міласэрным самараніне.
Юдэйскі законьнік, спакушаючы І. Хрыста, спытаўся: «Хто мой бліжні?» У адказ на гэтае пытаньне І. Хрыстос сказаў такую прыповесьць.
Нейкі чалавек ішоў з Ерусаліму ў Ерыхон і папаўся разбойнікам, каторыя зьнялі з яго вопратку, ранілі яго
і пайшлі, пакінуўшы на дарозе ледзь жывым. Але вось — здарылася — ішоў тою самаю дарогаю адзін сьвяшчэньнік.
Ён бачыў няшчаснага, аднак прайшоў міма. Таксама і лявіт, быўшы на тым месцы: падыйшоў, паглядзеў і прайшоў
міма. Самаранін-жа нейкі, ідучы, ўгледзіў яго і зьлітаваўся: перавязаў яму раны, памазаў алеем і віном, пасадзіў
яго на свайго асла і прывёз у заезд, і паклапаціўся аб
ім. А на другі дзень, ад’яжджаючы, выняў два дынары,
даў гаспадару заезду і сказаў яму : «Даглядай яго і, калі выдаст што болей, я, вярнуўшыся, аддам табе».
Пасля гэтага І. Хрыстос спытаўся ў законьніка:
«Як ты думаеш; хто з гэтых трох быў бліжні таму, хто
папаўся разбойнікам?» — Ён сказаў: «Той, што зьлітаваўся над ім». Тады І. Хрыстос сказаў яму: «Ідзі і ты рабі гэтак».
Прытча аб блудным сыне.
Што Бог з радасьцю і любоўю прыймае пакаяньне
грэшнікаў, гэта І. Хрыстос паказаў у прыповесьці аб блудным сыне.
У аднаго чалавека былі два сыны. І сказаў малодшы з іх айцу: «Дай належную мне часьць маемасьці, і
я пайду ад цябе». Ён пайшоў у далёкую краіну, і там
хутка прагуляў дабро сваё. 3 голаду наняўся ў пастухі,
і рады быў-бы наесьціся ражкоў, што елі сьвіньні, але
ніхто не даваў яму. Апамятаўшыся, ён сказаў сабе:
«Колькі наймітаў у айца майго маюць лішку хлеба, а я
паміраю з голаду. Устану, вярнуся до айца майго і скажу яму: «Айцец! я саграшыў перад небам і табою, і ужо
няварты называцца сынам тваім: прыймі мяне, як аднаго з наймітаў тваіх». Так і зрабіў. Айцец здалёк убачыў сына свайго блуднага, і пабегшы насустречу, кі-