Перайсці да зместу

Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хрышчэньне Госпада.

Калі Іісусу Хрысту споўнілася трыццаць гадоў, Ён прышоў на рэчку Іордан дзе папереднік Яго Іоанн хрысьціў усіх прыходзячых да яго. Іісус Хрыстос таксама пажадаў хрысьціцца ў яго. Іоанн хрысьціў Госпада. Калі

Хрышчэньне Госпада.

Іісус стаў выходзіць з вады, раптам раскрылася над Ім неба, і Дух Сьвяты, ў відзе галуба, зыйшоў на Яго, а з неба пачуўся голас Бога Айца: „Гэты ёсьць Сын Мой найлюбшы, Якому спагадаю“.

Хрышчэньне Гасподняе сьвяткуецца 6—19 студня.