скаючы валхвоў у Віфлеем, Ірад прасіў іх варочаючыся назад зайсьці да яго і рассказаць, каб ён таксама мог пайсьці і пакланіцца Яму (у думцы Ірада было загубіць Дзіця).
Валхвы пайшлі. Гэта быў вечар. Калі яны вышлі з Ерусаліму, дык йзноў ўгледзілі зорку, якую бачылі на бацькаўшчыне Яе пасылаў Бог, каб паказаць, дзе ёсьць народжаны Цар, бо калі-б валхвы пачалі пытацца аб Ім у Віфлееме, ніхто-6 ім Яго ня паказаў. Тымчасам зорка зьзяла над домам, у якім жыла Дзева Марыя з Дзіцяткам і Іосіф. Бачачы яе сьвятло, валхвы ўвайшлі ў хату, пакланіліся Іісусу і далі Яму падаркі.
Дамоў валхвы хацелі вярнуцца той самай дарогай, аднак, у сьне атрымалі загад, каб не варочацца праз Ерусалім, таму іншым шляхам пайшлі ў сваю краіну.
Стрэчаньне Гасподняе.
Паводле закону Юдэйскага, у саракавы дзень па нараджэньні, Дзева Марыя і Іосіф прынясьлі Дзіцятка Іісуса ў храм Ерусалімскі, каб пасьвяціць Богу, а на ахвяру взялі два галубяняткі. У Ерусаліме жыў тады стары чалавек, імем Сімеон, якому было прадказана ад Бога, што ён не памрэ, пакуль ня ўгледзіць Хрыста Спасіцеля. Па натхненьню Духа Сьвятога, Сімеон прышоў у храм, спаткаў тут Дзіцятка Іісуса, ўзяў Яго на свае старэчыя рукі, падзякаваў Богу і пачаў голасна перад усімі гаварыць, што Дзіцятка гэтае ёсьць Спасіцель сьвету, Гасподзь наш Іісус Хрыстос. Тое-ж паўтарала і жыўшая пры храме Ганна прарочыца.
Споўніўшы ўсё паводле закону, Іосіф і Марыя вярнуліся ў Назарэт.
Стрэчаньне Гасподняе святкуецца 2—15 лютага.