Перайсці да зместу

Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чай гімназіі Прозаравай. Дзяўчыне тады было 18 год. Сучасная маладая чытачка, для якой вучоба з'яўляецца не такім цяжкім абавязкам і абсалютна натуральнай з'явай, і ўявіць сабе не можа, колькі трэба было самаахвярнай адданасці і прагнасці да вучобы, каб у 1894 годзе вясковай дзяўчыне, не маючай ніякай матэрыяльнай падтрымкі, не толькі вырвацца з вёскі, а яшчэ паступіць у гімназію. Каб заплаціць за вучобу, за кватэру, набыць абавязковую форму, набыць падручнікі і хоць як-ніяк прахарчавацца. Элаіза Пашкевіч вымушана была зарабляць цяжкай падзённай працай па вечарах, сціраючы бялізну, мыючы падлогі ў знаёмых і незнаёмых чыноўнікаў. Не дзіва, што гэта азвалася потым на яе здароўі: Элаіза захварэла на сухоты. Нават яе малады арганізм мог вытрымаць гэтую катаргу толькі два гады. З шостага класа гімназіі яна вымушана выйсці па стану здароўя і выехаць на вёску, дзе становіцца настаўніцай. Крыху паправіўшыся, яна зноў варочаецца ў Вільню, каб скончыць сёмы клас гімназіі і зноў паехаць настаўнічаць. І толькі ў 1900 годзе зноў паступае ў гімназію, каб скончыць і 8-мы клас. Адначасова з гэтым яна ўзмоцнена займаецца медыцынай, каб быць яшчэ больш карыснай навакольнаму бядняцкаму асяроддзю.

Капіталізм разбураў сям'ю, выганяючы і жанок і дзяўчат на заробкі надзённага хлеба. Карыстаючыся іх бяспраўным становішчам, ён ствараў з іх дадатковыя, рэзервныя рабочыя і прытым самыя танныя сілы. Элаіза Пашкевіч была адным з тых грамадскіх работнікаў, якія добра бачылі гэта і шукалі выхада ў барацьбе за роўнапраўе жанчын. І не толькі як прапагандыст, але і ў асабістым жыцці. Праз год пасля сканчэння гімназіі яна едзе ў Пецярбург, паступае на педагагічныя курсы Лесгафта, дзе вучыцца да 1904 года. Умовы жыцця яе ў Пецярбургу паўстаюць з апавядання «Зялёнка» пра такую, як яна, сухотную курсістку, якая жыве ў катушку. Нягледзячы на хваробу, яна, як і Зялёнка, «на свае лекцыі бегае, у школе з дзецьмі гадзіны з чатыры працуе, а вечарамі і сама яшчэ вучыцца, чытае»... Няўмольная хвароба падтачвае яе сілы. Але дух Цёткі нязломны. Яна не толькі вучыцца, але і піша, піша свае празрыстыя, крышку сумотныя вершы. Відавочна, хвілінамі паэтычнага натхнення самой паэтэсы былі выкліканы пасля ўспаміны Зялёнкі: «Зялёнка закрывае вочы, каб дагнаць скрываўленага лебедзяпесню... Плачуць у вачах Зялёнкі свежыя росы на пракосах,