Перайсці да зместу

Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

роду. Толькі ўмовы зараз былі інакшыя, і формы гэтага служэння паміма яе волі павінны былі змяніцца.

Тав. Сталін, гаворачы аб змене тактыкі партыі ў часе прыліва і адліва рэволюцыйнага руху, пісаў:

«У перыяд 1907-1912 гг. партыя вымушана была перайсці на тактыку адступлення, бо мы мелі тады заняпад рэволюцыйнага руху, адліў рэволюцыі, і тактыка не магла не лі чыцца з гэтым фактам. У адпаведнасці з гэтым змяніліся і формы барацьбы, таксама як і формы арганізацыі. Замест байкоту думы — удзел у думе, замест адкрытых пазадумскіх выступленняў — думскія выступленні і думская работа, замест агульных палітычных забастовак - частковыя эканамічныя забастоўкі ці проста зацішша. Зразумела, што партыя павінна была пайсці ў гэты перыяд у падполле, масавыя-ж рэволюцыйныя арганізацыі былі заменены культурна-асветнымі, кааперацыйнымі, страхавымі і іншымі падзаконнымі арганізацыямі». («Аб асновах ленінізма» ст. 61. Выд. Дзярж. Выд-ва БССР, 1945 г.).

Калі так павінна была змяніць сваю тактыку наша партыя, то зусім відавочна, што той, хто патрабуе ад паэта нязмен насці тэматыкі, тону і пафасу яго паэзіі, вымагае ад яго немагчымага. Да таго ж трэба дадаць, што Цётка выехала ў эміграцыю цяжка хворая на сухоты, гэта, як і адрыў ад радзімы, не магло не адбіцца на яе настроях і на яе вершах. Яна сумуе па родным краю, яна сніць яго ў сваіх паэтычных снах. Перад ёй устае беларускае лета, ва ўсіх яго праявах - з цяжкаю працай і прывабнымі ўцехамі, устае восень з яе клопатамі і аздобамі, але часцей за ўсё ўстае народ з яго горам і нядоляю. І нават верш «Восень» з вынікамі гаспадарчага году паэтэса канчае сумнымі словамі: словамі: «А дзе-ж шчасце, людцы, наша!». Яна зварочваецца да сваіх сясцёр, да вяско вых кабет, каб разам з імі паплакаць над іх цяжкою долей:

Сколькі болю у вачох хмурых,
Сколькі скарг з губ збялелых,
Сколькі срэбра ў косах густых.
Сколькі поту з рук абмлелых!

Але паэтэсу не пакідае жыццесцвярджальны настрой. Яна верыць, што «скора прыдзе вясна», што ўпартая праца аплоціцца ўраджаем:

Тады будзе крапчэй
З горам стаць да вайны.
Ды скарэй і лягчэй
Рваць ланцуг цемнаты.