Перайсці да зместу

Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дамагаліся ды нікога слухаць не хацелі. Ад новай Думы нічога яшчэ не дачакаліся. Кажуць, выкралі ад нас «дэпутата, што калісьці Расію немцам продаў».

Калі прыгадаць словы І. В. Сталіна аб барацьбе ліберальнай буржуазіі і большэвікоў за сялянства («Лёс гэтай барацьбы вырашыў думскі перыяд, бо перыяд чатырох дум паслужыў прадметным урокам для сялянства, а гэты урок навочна паказаў сялянам, што ім не атрымаць з рук кадэтаў ні зямлі, ні волі, што цар цалкам за памешчыкаў, а кадэты падтрымліваюць цара, што адзіная сіла, на дапамогу якой можна разлічваць - гэта гарадскія рабочыя, пролетарыят» (І. В. Сталіна «Аб асновах ленінізма», ст. 42. Дзярж. Выд. БССР-1945 г.), то гэтая невялікая ссылка на думу, укладзеная цёткай у вусны селяніна і ацэнка, дадзеная ІІ і ІІІ (чорнасоценска-кадетскай) Думе, - паказвае глыбокае разуменне Цёткай палітычнай абстаноўкі не толькі ў часе рэволюцыі 1905 года, але і пасля яе паражэння. Вось чаму, на нашу думку, Цётка не магла належаць да той часткі «папутчыкаў рэволюцыі», пра якую гаворыцца ў гісторыі нашай партыі наступнае: «Часть их ушла в лагерь открытых врагов революции, часть засела в уцелевших легальных обществах рабочего класса и старалась свернуть пролетариат с революцион ного пути, старалась дискредитировать революционную партию пролетариата. Отходя от революции, попутчики старались приспособиться к реакции, ужиться с царизмом». А на такую канцэпцыю збівалася частка нашых крытыкаў, бачучы ў паслярэволюцыйнай творчасці Цёткі толькі ўпадніцтва, прыстасаванне да дробна-асветніцкай легальнай работы пры царызме. Гэтаму супярэчыць перш-на-перш тое, што Цётка эмігрыравала ва Львоў, дзе, у чаканні лепшых дзён, занялася папаўненнем сваёй асветы. Яна паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага універсітэта. Еўг. Хлябцэвіч успамі нае: «У гутарцы са мной яна расказвала, што, адчуваючы рэволюцыйную ролю мастацтва, у асаблівасці народнага, яна спецыяльна вучылася ў драматычнай школе ва Львове. Гэтую падрыхтоўчую работу яна скарыстала пасля, Па свед чанню таго-ж Хлябцэвіча, выступаючы на студэнцкіх вечарынках у Пецярбургу, куды яна прыязджала нелегальна, пасля зварота з эміграцыі ў 1912 годзе, калі яна, выйшаўшы ў Львове замуж за інжынера Кейрыса і перамяніўшы прозвішча, змагла вярнуцца ў Більню. Не прыстасаванне да рэакцыі, не зжыванне з царызмам было на думцы ў Цёткі, а працяг барацьбы з царызмам, працяг служэння свайму на