Перайсці да зместу

Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яшчэ больш выразна раскрывае яна сваё разуменне ўзаемаадносін паэта і народа ў вершы «Мае думкі»:

Хацела б быць зернем пшаніцы,
Упасці на ніўкі весні,
Залаціцца без мятліцы,
Даць хлеб смашнейшы трошкі.
... Украсці сонца, зноў спусціцца
Й больш святла людзям даць,
Прыгарнуць усё ў дарозе,
Каплю шчасця, долі ўліць.

Відавочна, што чалавек, які так разумеў задачы рэволюцыі і так любіў свой народ, не мог пайсці па шляху здрады яму і тады, калі рэволюцыя пайшла на спад і калі ён сам, ратуючыся ад няўхільнага арышту, вымушан быў эмігрыраваць у Львоў. Што гэта так, паказваюць вершы і апавяданні Цёткі, напісаныя пазней гэтай пары. Мы назвалі ўжо два вершы гэтага часу. Называем яшчэ «На магіле».

На магіле ўзыйду дубам,
Пачну шаптаць братнім губам.
Аб іх долі, аб свабодзе,
Стану песняй у народзе.

Прычым такой песняй, якая сваёй страснасцю, сваім, палымнеючым заклікам да лепшай, свабоднай долі «старых, малых са сна будзіць», такой песняй, якая будзе падхоплена мільёнамі.

...А у ёй труд,
Доля жыцця... ці ім не цуд?
Ад вякоў мы, братцы, спалі,
А тут разам заспявалі
(«Вам, суседзі»).

Назавем апавяданне «Новагодні ліст» 1908 года, у якім Цётка ў перамешку з сельскімі навінамі, як бічом, хлешча царскія парадкі-зноў такі ў шырокім масштабе ўсёй царскай Расіі. «У мястэчку стражнікі пабілі людзей, усё людзей, усё вышла з-за крыжа, што паставілі без дазвалення начальства». (Відавочна, крыж быў пастаўлен на магіле ахвяр рэволюцыі). «Адну кабеціну нават застрэлілі» (Зноў водгук революцыі і ахвяр на дэманстрацыях). «З Амерыкі ўцякаюць людзі, бо і там дрэнна. У воласць не маем з чаго заплаціць». «А вучыцель усё сядзіць у астрозе. У мястэчку яшчэ дзве манаполькі адкрылі... Народ не ўспакоіўся. Улетку па дварах стаялі казакі... Ага! У трэцюю Думу выбралі дэпутатаў, бо ў другую распусцілі: кажуць, мужыкоў там зашмат было, вельмі зямлі