Перайсці да зместу

Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не на жыццё, а на смерць, і пераклала гэтую музыку ў чаканныя радкі свайго гімна, у натхнёныя словы аб велічы і ўсемагутнасці народнай рэволюцыі. У зеніце натхнення яна не забываецца на агромністасць тых перашкод, на магутнасць тых сіл, якія стаялі на шляху рэволюцыі, але яна верыць у перамогу святла над цемрай, дабра над злом, бо бачыць арганізаванасць і нязломную упартасць сіл революцыі. У вершы «Перад новым годам», акідваючы вокам ахвяры 1905 года, чуючы, як «вяроўкі шыбеніц скрыпяць», паэтэса адрываецца ад сумных думак, якія на момант ахапілі яе пры ўспаміне аб загінуўшых, і зноў кідае палымнеючы заклік да далейшай барацьбы:

Як я разважыў — добры год.
Як я раздумаў - будуць плёны.
Будзе добры ураджай.
Біце ў звоны, біце ў звоны!
Новы год, народ, страчай!

Усведамленнем прыліваў і адліваў рэволюцыі і нязломнай веры ў новы прыліў гучыць таксама верш «Бура ідзе» і верш «У дарогу».

Бо я толькі на прасторах
У звонкай ліры маю слух,
Бо у дзікай, страшнай буры
Крэпне мой свабодны дух.

З гэтых радкоў відаць, што Цётка лічыла сваім свяшчэнным абавязкам апяваць рэволюцыю і ў гэтым бачыла адзіны Змест сваёй паэзіі. Але паэт- чалавек, а, як вядома, чалавек не заўсёды становіць сабой тое, як ён пра сябе думае і кажа. Аднак разгледжаныя вышэй вершы Цёткі і сама яе дзейнасць у рэволюцыі 1905 года паказвае, што паміж паэтычнай Дэкларацыяй Цёткі і яе жыццём і творчасцю не было вялікага разрыва. Нават у вершах, у якіх яна непасрэдна выказвае свае эстэтычныя погляды, застаецца выразна акрэсленай задача і мэта служэння народу. У гэтым Цётка бачыла задачу паэта-рэволюцыянера.

У песні можна пераліці
Усё найлепша, наймілейша,
У песні можна даць пяруны,
Песняй сэрца рваць на часці.
Крэпкі толькі былі б струны,
Я зайграла бы аб шчасці.
... Я на струнах раззваніла-б,
Дух народу я абняла-б,
У жары сэрца растапіла-б...