Перайсці да зместу

Старонка:Першая беларуская паэтэса (Клімковіч).pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

М. КЛІМКОВІЧ

ПЕРШАЯ БЕЛАРУСКАЯ ПАЭТЭСА

«Чутка играеш, гулка йграеш
Ты на скрыпачцы сваёй,
К небу з думкай падлятаеш,
Шчасця жычыш для людзей».

Гэтая высокая ацэнка і палітычных якасцей і паэтычных здольнасцей Цёткі была зроблена ў 1907 годзе Янкам Купалам. Малады яшчэ тады паэт, але ўжо агульна-прызнаны важак беларускай літаратуры, Янка Купала з захапленнем сачыў за бурным развіццем талента першай беларускай паэтэсы. У яго руках была «Скрыпка беларуская» зборнік вершаў, выданы ў 1905 годзе ананімна, былі вершы-пракламацыі, у тым ліку «Хрэст на свабоду», падпісаныя псеўданімамі Мацей Крапіўка, Цётка, у яго руках была «Прысяга над крывавымі разорамі», якая была надрукавана ў «Нашай долі» і паслужыла адной з прычын, праз якую царскі ўрад загадаў зачыніць газету. Ён адчуваў неабходнасць падтрымаць маладую паэтэсу, якой асабіста пагражала небяспека ў сувязі з яе актыўным удзелам у рэволюцыі 1905 года, і ён натхнёна пісаў:

Аб чымсь светлым аб чымсь новым
Твая скрыпка грае нам,
Грае, грае, а ў ёй мова
Наша чуецца без плям.
Беларуса й яго жонку
Называеш ты людзьмі.
Беларусь, яго старонку
Славіш песнямі сваймі.
Гэй, пяснярка, болей, болей
Нам на скрыпцы сваёй грай,
Прывітаем хлебам-соляй,
Дзякуй скажа родны край.