Старонка:Перцаў Скарына.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

медыцына, свецкае права, антычная філасофія і літаратура, сярод яго студэнтаў пераважалі не клірыкі, а свецкія асобы. У асяроддзе студэнтау і выкладчыкаў пранікалі новыя па таму часу друкаваныя кнігі, повыя гуманістычныя веянні. Але прабыванне Скарыны ў Падуі было кароткім, і нават у спісах студэнтаў Падуянскага універсітэта яго прозвішча не ўпамінаецца, а толькі ўпамінаецца ў спісах атрымаўшых ад універсітэта вучоную ступень доктара, якая, відаць, была прысуджана яму як экстэрну. Тлумачыцца гэта тым, што паміж 1509 і 1517 гг. заняткі ў Падуянскім універсітэце былі спынены, таму, што ў 1509 годзе паміж Венецыянскай рэспублікай і Францыяй пачалася вайна.

Дзе і як праводзіў свой час Скарына паміж 1512 і 1517 гг., мы не ведаем. Але ў 1517 годзе ён паявіўся ў Празе, дзе разгарнуў шырокую дзейнасць па перакладу і выданню некаторых біблейскіх кніг. Прагу яго пры аблівала, відаць, адносная вольнадумнасць, якая трымалася гам з часу гусізма. Прабыў ён у Празе каля трох год (1517-1520), а затым, па невядомых прычынах, відавочна ў сувязі з каталіцкай рэакцыяй, якая пачалася ў Еўропе і дакацілася да Чэхіі[1]), ён пакінуў Прагу і ўзнавіў сваю выдавецкую дзейнасць у 1525 годзе ў Вільне. І ў Празе і ў Вільне ён меў матэрыяльную дапамогу з боку сваіх суграмадзян, заможных і відных членаў гарадскога самакіраўніцтва — радцы Багдана Онкава і бурмістра Якуба Бабіча, якія былі, відаць, звязаны з віленскімі брацтвамі[2]. Іх пакравіцельству Скарына быў многім абавязаны ў паспяховым разгортванні сваёй выдавецкай дзейнасці. Ёсць падстава лічыць, што Багдан Онкаў і Якуб Бабіч, як члены гарадскога самакіраўніцтва, былі членамі Віленскага «панскага» брацтва. Можа быць, што праз іх і Скарына быў звязаны з Віленскім брацтвам. Усё гэта падцвярджае думку, што ў Скарыны былі самыя цесныя сувязі з гарадскім мяшчанствам, іменна з яго заможнымі колчамі, у руках якіх знаходзілася і гарадское самакіраванне. Самое вы ражэнне «брацці паспалітыя», на карысць якіх Скарына, паводле яго ўласных слоў, стараўся працаваць, па думцы праф. Владзімірава, адносіцца да гарадскога мяшчанства, бо у такім-жа сэнсе яно іншы раз сустракаецца ў дакументах (напр. у грамаце 1553 г.). Тут мы маем справу з надзвычай характэрнай з'явай у дзейнасці Скарыны, якая паказвае цесную сувязь не толькі з заможным мяшчанствам Беларусі, але і з ранняй і пакуль што скрытай апазіцыяй гарадскіх жыхароў супроць царквы, супроць яе дамаганняў на манапольнае ўладанне адукацыяй і супроць яе право і прывілегій. У адкрытай форме гэтая барацьба супроць царквы ў Скарыны не праяўлялася, але само яго імкненне даць кнігу ў рукі «міранаў», што разглядалася тады звычайна як ерэсь, яго сувязі з віднымі і адукаванымі мяшчанамі (засведчаны крыніцамі), і амаль прамыя, хоць дакладна і не указаныя ў крыніцах, сувязі з брацтвамі і, нарэшце, асобыя, па-мірскаму, вольныя адносіны да самой бібліі, — усё гэта наводзіць на думку, што яго закранула «ерэсь

  1. Магчыма, што Скарына пакінуў Прагу з прычыны узнікшай у ёй у 1520 годзе чумы, ад якой памірала ў дзень да 150 чалавек.
  2. У Псалтыры 1517 года ёсць прыпіска: «атося стала накладам Багдана Онкава сына, радцы месца Віленскага», а калі ён пераехаў у Вільна, то яго друкарня змяшчалася «у даму пачцівага (пачотнага) мужа Якуба Бабіча, найстарэйшага бурмістра слаўнага і вялікага месца Віленскага». Гэта ўказвас на тое, што ў Скарылы былі зусім пэўныя сувязі з заможнымі гарадскімі коламі ì, магчыма, ён сваю выдавецкую дзейнасць развіваў часткова па іх заказу. Па крайняй меры, выданне «Малай падарожнай кніжыцы» як нельга больш задавальняла патрэбнасцям: іменна падарожнічаючых купецкіх дамоў. Недарма ў 1509 годзе віленскае «панскае» або мясцовае брацтва схадатайнічала ад канстантыпопальскага патрыярха права трымаць так званы рухомы антымінс.