Старонка:Перцаў Скарына.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

купцоў і заможных рамеснікаў, выклікала ў іх цікавасць да ведаў і адукацыі. Можна меркаваць (хоць прамых падцверджанняў і няма), што гэтая цікавасць да ведаў не абышла сям'і Скарыны і прымусіла яго самога, амаль у дзіцячым узросце, пакінуць родны дом і паступіць у Кракаўскі універсітэт (у 1504 г.).

У той час, калі Скарына пакідаў Полацк, у горадзе адбывалася вострая барацьба паміж полацкім мяшчанствам, якое дабівалася свабоды у сваіх гандлёвых і рамесніцкіх справах, і полацкім ваяводам, які апіраўся на землеўласнікаў шляхецкага паходжання, жыўшых часткова ў Гродна і часткова за яго межамі. Мяшчанства Полацка, паводле Магдэбургскага права, будучы свабодным ад падпарадкавання ваяводзе ў судзе, было аднак падначалена яму ў ваенных адносінах. Апрача таго, калі мяшчане куплялі зямлю у «баяр» (дробных землеўласнікаў), то самі яны, ператвараючыся у землеўласнікаў, рабіліся падсуднымі ваяводскаму суду. З другога боку, і землеўласнікі, пражываючыя горадзе, павінны былі падпарадкоўвацца гарадскому суду і гарадской адміністрацыі. Але на практыцы ні мяшчане не жадалі падпарадкоўвацца суду і ўладзе ваяводы, ні землеўласнікі-шляхцічы не прызнавалі сябе падсуднымі гарадскім уладам. Адносіны яшчэ больш ускладніліся таму, што намеснікі-ваяводы, апіраючыся на распарадчую і ваенную ўладу, якая знаходзілася у іх руках, не хацелі лічыцца з ярмарачнымі правамі мяшчан і рабілі ўсякія перашкоды свабоднай дастаўцы хлеба Полацк з іншых месц, а таксама і іншых прадуктаў па водных шляхах, сцяснялі свабоду промыслаў і раместваў і гэтым давалі мяшчанам справядлівы повад скардзіцца на «крыўды і ўціскі, па грабяжы і на зламанне права Майборгскага». Яны звярталіся за дапамогай да вялікага князя Літоўскага, і паколькі апошняму было выгадна ў фіскальных мэтах развіваць гандаль і рамествы, то ён падтрымліваў гараджан, але рабіў гэта нерашуча, бо ле жадаў сварыцца і з баярамі (шляхтай), і, падцвярджаючы прывілегіі гараджан, практычна нічога не рабіў для сапраўднай аховы іх правоў.

Узнікае пытанне, ці была прычынай гэтая даволі вострая соцыяльная барацьба, якая адбывалася тады ў Полацку, таго, што Скарына пакінуў горад? Магчыма, што яго бацьку і старэйшага брата, як багатых купцоў, і закранулі тыя абмежаванні ў гандлі і ярмарачным праве, што ішлі ад намесніка-ваяводы. Але недастатковыя даныя крыніц і, што яшчэ больш важна, агульны характар яго пазнейшай дзейнасці не дазваляюць паставіць уход яго з Полацка у сувязь з грамадскай барацьбой. Найбольш верагодным меркаваннем аб прычынах, прымусіўшых 14-16-гадовага юнака пакінуць родны горад, застаецца тое, што ён зрабій так, жадаючы расшырыць свой разумовы кругазор і атрымаць у другім месцы больш шырокую адукацыю, чым тую, якую мог даць яму Полацк. Прычым ён — цікаўны, але неспрактыкаваны яшчэ юнак, несумненна знаходзіўся пад уплывам чуткаў аб Кракаўскім універсітэце — адзіным універсітэце Польскай дзяржавы таго часу, ад якога ён шмат чакаў, але, як хутка пераканаўся сам, не атрымаў таго, чаго чакау. Кракаўскі універсітэт знаходзіўся тады ў руках каталіцкага духавенства; выкладанне ў ім было схаластычным і падпарадкавалася патрабаванням богаслоўя. Нават ад медыкаў патрабавалася перш за усё праяўленне клопатаў аб выратаванні душы, а пасля ужо аб лячэнні цела. Такі характар выкладання не мог задаволіць Скарыну, і ён ужо ў 1506 годзе, атрымаўшы ступень бакалаўра, пакінуў Кракаўскі універсітэт. Праз некаторы час ён пераехаў у Італію і ў Падуянскім універсітэце у 1512 годзе атрымаў ступень «у лскарскіх навуках доктара». Падуянскі універсітэт быў у той час адным з перадавых універсітэтаў у Еўропе. У ім было добра пастаўлена выкладанне прыродазнаўчых навук, яго лічылі «прытулкам ратавання» для ерэтыкаў, у ім вывучалася