Старонка:Пернік (1927).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Справа крымінальная. Якая — даведаешся… Ня маю я часу з табай… буркнуў солтыс, выходзячы з хаты

Мар‘я па суседзям: мо хто падаў на яе? Хай хто ўмее прачытаць разьбярэ.

Але і грамацеі мала памаглі:

— Хто яго ведае, што тут стаіць аскаржэньне… знача абвінавачаньне… кажуць: нейкія цыфры, а што і як — незразумела.

Як хворая, зусім зглумеўшая хадзіла Мар‘я да тэрміну яўкі. Спаць не магла:

— Божа ты мой, Божа! малілася яна. Што-ж гэта такое? За што, адкуль… абвінавачаная…

Ахая, вохая, ды:

— „Матачка найсьвентшая! ратуй! — выбралася Мар‘я ізноў у горад. На‘т нічога ня брала, каб прадаць

— Ня ведама чым гэта скончыцца: Абвінавачаная!… тужліва думала яна. Ехаць — не хацела, бо: а мо‘ і засадзяць яшчэ?

Гаспадарку даручыла дзяцьку.

Словам — сабралася так, як быццам і вертацца ня мела…

Была ужо восень. Дарога была гразкая. Ледзь дабрыла Мар‘я да гораду. Але прыйшла яшчэ загадзя:

Суд не пачынауся Патаўклася сярод іншых.

Хацела была зьвярнуцца да каго, распытаць: што і як і па якой гэта справе яе цягнуць.

Ды ней не ўдалася. Кожны быў заняты сваім. А паліцыянт, які хадзіў тут-жа па ка-