Старонка:Пела вясна (1925).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ад гэтага голасу папу яшчэ больш стала страшна. Схаваўся за царскія дзьверы і пазіраў палахліва, што дзеецца ў цэркве.

А там рабілася нешта страшэннае, дзіўнае. Мітусіўся народ, пераліваўся блытанымі хвалямі, буяніў злоснай гаворкай.

Раптам ускочыў адзін на амбон і пачаў гаварыць горача, гнеўна:

— Даволі ўжо ждаць! Годзе ўжо. Ня хоча — ня трэба… абыйдземся і без яго… Хадзем усе ў клюб. Там музыка грае… А ён няхай тут адзін астаецца.

Народ адказаў дружным гудам:

— Хадзем!.. Годзе!.. Далоў яго!..

Потым ускочыў другі, закрычаў:

— Навошта ў клюб! Мы й тут можам, Мы тут сабе клюб наладзім... Верна, таварышы?..

— Правільна! Верна! Зараз-жа… Тут…

І поп, трасучыся глядзеў, як здымаюць іконы са сьцен, як вешаюць портрэты нялюбыя, страшныя, як гадзюкамі распаўзаюцца па сьценах чырвоныя лёзунгі. І ўсё пакрывае ўзрушаны гоман, перамешаны з вясёлымі дружнымі сьпевамі.

Тросься поп і чакаў, чым кончыцца ўсё. А як убачыў, што да алтара пасуваюцца бурнай навалай, што бліжэй і бліжэй да яго пагроза страшэнная, кінуўся ўгрунь за прастол і паваліўся на калені перад іконай.

Маліцца хацеў, ды ня мог. На думкі ня