Старонка:Пела вясна (1925).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

йшлі словы малітвы. А нейкі голас крычаў прарэзьліва, востра:

— Ня верыш! Ня верыш! Сам ня верыш! Хлусіш!..

Тады сеў на падлогу, закрыў твар рукамі і стуліўся, што малое дзіцё.

— Няхай будзе, што будзе!..

І чуе поп, што прышлі ўжо ў алтар, што ўжо тупаюць блізка.

Да яго падышлі, штурхаюць у бок, крычаць на вуха на самае:

— Бацюшка! Бацюшка! Бацюшка!..

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

І поп прачнуўся. Убачыў над сабой схілены твар старасты, які ціха, асьцярожна гукаў яго:

— Бацюшка, бацюшка…

Поп сеў на ложку, азірнуўся.

У вокны шэра-сталёвым вокам зазіраў ужо дзень, вымятаў з пакою начныя змрокі. На сьцяне зморана, млява цікаў гадзіньнік.

Стараста адышоўся ўжо, стаяў ля дзьвярэй. Чакаў, пэўна, пакуль прачухаецца поп.

— Ну, што, Кірыла?

— Ды што-ж, бацюшка… Ня прышоў у цэркву ніхто. І старыя й малыя — усе ў клюб. Яшчэ й цяпер гуляюць тамака.

Поп успомніў, што бачыў у сьне. Выцер халодны пот на твары, матнуў панура рукой.

— Ат… Няхай сабе…