Гэта старонка не была вычытаная
І разам у дзіцячай галаве стальлю прарэзалася пастанова:
— Не пайду ў вёску, ня хочу… У Седлішча, казаў, уцяклі… Пайду шукаць…
Адважна разгарнуў кусты і пасігаў у той бок, дзе, як ён знаў, было Седлішча…
Матка чакала Сьцёпку. Усе вочы праглядзела, вушы праслухала. Горам ахінулася матчына сэрца.
Няма сынка, ня чуваць.
Няма і ня будзе. Доўга ня прыдзе, дарма што так пільна яго матка чакае.
Ня прыдзе затым, што ён бацькаў сын і будзе рабіць бацькаву справу…