Старонка:Пела вясна (1925).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І Сьцёпка пашоў. Адразу, нават не пачакаўшы вячэры, бо знаў, што, калі замарудзіць, — больш страху, жудасьці набярэцца.

Сьцёпка добра помніць тое месца. Там, дзе лес пераходзіць у багну, дзе пачынае пад нагамі сьлюнява цьмякаць набраклы вільгацьцю дол, там трэба шукаць маленькай вузенечкай сьцежкі. Потым па ёй сярод куп‘я, карчоў — валасатых страшыдлаў, паміж чорных лужын бяздонных, пакуль не адкрыецца ўзгорак, быццам нейкая выспа сярод багны-балота. Па ўзгорку направа, у бок, да густога калматага хмызьніку. Там спыніцца, ціханька сьвіснуць…

Сьцёпку самае галоўнае — да лесу дабрацца. Там ня так страшна, бо лес свой, лес ня выдасьць. У лесе кожнае дрэва знаёмае, кожная сьцежачка. А вось пакуль да лесу… Вакол вёскі жандары польскія нікаюць, падсьцерагуць часам — крышка тады і бацьку й яму.

А страшней за ўсё — могілкі. Чаму так баіцца іх Сьцёпка? Чаму такі жах наганяюць яны сваймі старымі пакарожанымі бярэзінамі, сваймі крыжамі паніклымі? Ня верыць Сьцёпка ні ў чарцей, ні ў нябошчыкаў, ведае — глупства гэта адно, ня ўстануць мерцьвякі з могілак, не задушаць яго. А вось страшна чагосьці.

Бяжыць Сьцёпка краем дарогі, прыгінаецца нізенька, вострымі вочкамі бяздонную