Старонка:Пела вясна (1925).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

блакіт, расіцай бліскучай на незабудкі-кветкі кладзецца.

І ўздыхае Настулька. Ціха, прытоена, каб не дазналіся людзі, што дзеецца ў яе ў нутры, там недзе, глыбока-глыбока, дзе схована ўсё, што ня можна людзям цікавым паказваць.

Там многа чаго назьбіралася. Там больш благое, гаротнае, але ёсьць і добрае нешта. Там часам лунае вобраз Міколкі-хлапца. Усплывае ён аднекуль з бяздоньня, расьце, вырастае ў аблічча жывое, мігціць у ваччу плямай яскравай, прыгожай. Тады на твары Настулькі ўжо ня журба, не маркота, а быццам яснае сонейка. І блакітныя вочкі- сьмяюцца, граюць агоньчыкам вострым, гарэзным.

Але так нядоўга бывае, бо Настулька баіцца цешыць сябе вобразам любым. Баіцца, каб хто не праведаў, каб хто не згадаў. І хавае яго палахліва туды, у бяздоньне, дзе схована ўсё, што ня можна людзям цікавым паказваць.

У Настулькі вясельле гульлівае, бурнае. Гармонь дык аж рвецца, скаголіць, бы звар‘яцелая, І самагону — хоць утапіся. Ад яго ў Юркі-маладога ўжо вочы маслам бязглуздым плывуць, а нос над вусамі задзёрыстымі рдзее сьлівінай сьпелай.

Настулька таксама выпіла трошкі. І затым у яе ўсё пераблыталася: не разабраць, ці дзяўчаты сьпяваюць, ці гармонь заліваецца,