Старонка:Пела вясна (1925).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Во як, хлопцы, паслухайце!..

— Ну?

— Як будзе Юрка на вясельле ехаць, падсьцерагчы яго дый паламаць калёсы…

— Дык ён у суседа пазычыць. Глупства. Ну, хто яшчэ што прыдумаў?

Хлопцы ўсё моршчылі лбы, паролі падлогу вачмі сур‘ёзнымі, упартымі. Урэшце Андрэй прымусіў іх кінуць дарэмную працу.

— Во што, хлопцы, я вам скажу: языком трапаць вы ўсе мастакі, а прыдумаць што, добрае — пораху мала… Слухайце.

І ён расказаў. Мусіць дужа ўдалы плян выдумаў, бо ўсе, як пачулі, аж затрасьліся ад радаснага абурэньня, а Пётра-карузьлік на аднэй назе заскакаў:

— Ай-яй-яй… Вось, дык добра!.. Вось, дык гут… Ай-яй… Ах-ха-ха!..

— Толькі чур, хлопцы, ані слова…

І азірнуў усіх Андрэй сур‘ёзным выразьлівым поглядам.

— Ані гуку… Чулі?

2.

Настулька — як кветка, у вясельным убраньні. Тварык — беленькі, з чырваньню сьвежай, вочкі — незабудкі блакітныя, зьзяюць аганькамі прыветнымі, ціхімі.

І чамусьці ў іх сум, у гэтых вочках, а часаў нават сьляза набягае, засьцілае чысты