Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Заўсёды клумкі клопатаў,
сьлёзы, бой, грызьня.
Жыцьцё няслося з грохатам,
як пыл ды з-пад каня.

Вадой! і сталі-б сьвежымі
зігзагі вуліц, — шлях.
Жыцьцё такое-б з вежаў мы, —
ўгнаілася-б зямля!

Але сьціскала гора нас, —
тупой сякеры сталь.
І так жыцьцё замораных
душыла йржою хваль.