Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Задуменны, нібы вучоны,
па вуліцах бацька блукае.
А ў завулку тракцір разгонны
разгулам яго заклікае.

Не працуе, працы — нічога,
дзе мага яго вочы лезуць.
Раз п‘яны страсануў гардавога,
страсануў, пяючы марсэльезу.

Судзілі. Сядзеў. Вышаў.
А ў сэрцы кіпіць непагода…
Кароткія-ж ніткі зацішша
увосені шостага году.