Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Ды, невясёла ў хаце і сёньня,
грудзі точыць бяда, як іржа.
Рукі зьвязаны… я ў палоне;
другі дзень ты пры мне ляжаў…

Бацька ў тракціры з сябрамі
прапівае сваё паліто…
Бывае, сваімі рукамі
задушыць быў цябе гатоў.

Цярпелі нядолевы кпіны,
жылі кропляю бруднай расы.
Дачакалі-ж вальнейшай хвіліны
сівыя мае валасы.