Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

І ў гэты вечар
і вецер ня выў:
А вочы карцеччу
кідаў гарадавы…

Глуха ў завулках:
бяднота, гальлё.
Лахмоцьце прытулак
падпольлю дало.

Ні хлеба, ні сала, —
галодная сьмерць.
Рабочы ў падвалах
выкоўвае сьмерч.

І рвецца з подпольля:
— далоў царскі стан!
Ня будзе Менск болей —
кафэ-шантан.