Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

І ў гэты вечар
вецер ня выў,
сьнег карцеччу
у вочы ня біў.

У горадзе звонка:
вітрыны, агні,
гудзяць беспрассонку
і ночы і дні.

Вясёлы на браме
чырвоны ліхтар.
Шырокая крама,
жывы тавар.

Са звонам ізвозчык
гоніць з гары,
вярбуюць на плошчы
ў кіно ліхтары.

Аркестра склікае
ў кафэ-рэсторан.
Тракцір забаўляе
песьняй цыган.