Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Помню той вечар,
вецер ня выў.
Шукалі за печчу
сьвятое травы.

Малілася хата…
Ў пашане спас…
— Будзе багаты,
ў шчасьлівы час…

Балюча затросься
бацькавы твар.
Цяжка жылося,
мацнеў цяжар.