Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Крыльлі апёк „бялы ожал“,
памкнуўся крычаць, але змоўк.
Змоўк, бо вінтоўкай стрыножыў
стары партызан — Воўк[1].
Вышла з падвалу падпольле —
Беларусі Вольнай быць!
І вуліцы сталі полем
зьвінець агнём барацьбы.


∗     ∗

У рышткох мінулае тае…
Новым — юнацкі гоман.
Беларусь маладая, вітаем
мужыка-комуніста — наркома.

10 лістапада 1924 г.

|}


  1. Воўк — пры палякох падпольная клічка Ў. М. Ігнатоўскага.