Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Бурапеніў, буяніў па бруку
вечар — ліпнёвы гармонік.
Вецер у вокны стукаў,
зьвінелі падковамі коні.
Вуліцы гулам абліты,
пагоні ўздымалі машыны.
Афішы — плякаты — вітрыны:
даклад — лекцыя — мітынг…


∗     ∗

Загуляла чырваньню ўзвышша,
закуваў партызан — кулямёт.
Бечар хоць з сілы і вышаў,
а сьціскаў агнявы палёт.
Бурапеніў, бегаў босы
вечар — бунтар-гарманіст,
бурапеніў, ня то што проста
са стрэхамі дождж гаманіў.