Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За вакном мітульга сыпучая,
вецер сьвістам у хату просіцца.
З-за лахмоцьцяў месяц змучаны
ды на п‘яніцу-ночку косіцца.

А па вузкіх, брудных вуліцах
ліхтароў сьвет цалуецца з лужамі.
Вакеніцы да сьцен бліжай туляцца, —
вось мо‘ вецер сарваць і ня здужае…

… Эх, гульбішчам такім я прыяцель,
разам з ветрам зрываў-б вакяніцы,
бо такою гульнёй-багацьцем
успаміны ў грудзёх крынічаць…