Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзяўчыны — сэрца чуткае,
вочы — палаючы мак.
Кожны знае — і гэта ня чуткі,
што Абрама дачка прастытутка;
і сьмяяліся й проста так…

Толькі Менск бурапеніць, рдзее,
зьмятае асколкі сьмяцьця!
Ён зьдзейсьніць заводаў ідэі
на крыгах старога жыцьця.

|}