Старонка:Паўстанцы (1925).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Уздымайце агнём завіруху,
у полымі згіне прыгон.

Гэй, бедната, слухай —
б‘юць званы новых дзён!

Голас змаўкае. Паяўляецца серабрыста-зялёны сьвет ночы. Малады сасоньнік. На ўзгорку сядзяць вясковыя хлопцы. Унізе палае слабенькім агнём касьцёр. Высокі, стройны хлапец — Ігнат, з чорстым, але выразным тварам — ён атаман, ён правадыр моладзі.

Ігнат

І так, хлопцы, толькі сьмеласьць,
празьвініць і наш удар.
Панаваньне банды белай
зьнясе агонь, нібы вада.

Ня вечна плакаць за сахою,
ня вечна нам цярпець прыгон.
Ім не зраўняцца з сілай маладою,
а гэтай сілы — не адзін мільён!

Сонца кроўю налілося,
над голай вёскаю, як жырны пан дрыжыць…
Там, на Меншчыне зьвіняць калосься,
у нас дзе глянь — адны крыжы.

2-гі хлапец

Ты працуеш, пот ліецца,
пан — здаволены, сьмяецца,
раптам штось не спадабае,
і цябе тут — сына працы
зазаве ў свае палацы,
бізуном цябе зьбівае,