Старонка:Паўстанцы (1925).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сябе й жонку забаўляе…
Сэрца пана польку скача,
ты-ж сьлязой няволі плачаш.

Ігнат

Так, браты, крывавыя забавы,
такіх забаў даўно ня бачыў сьвет…
Услухайся, гудзяць сталетнія дубравы,
ды маладняк гудзіць — да барацьбы заве.
Не! Не ўстаяць ім перад сілай працы!
І не абароніць іх „усемагутны бог“.
Прыгнечаныя ўсе на дэмонстрацыю —
на апошні мужыча-панскі бой!
І прыдзе дзень — дзень новага жыцьця,
і ўтворыць новую вялікую пару,
ўзаўецца наш — Чырвоны Сьцяг,
і аб‘яднае Беларусь!

3-ці хлапец

Калісьці казкі нам казалі,
што пан людзей кідаў на гандаль,
цяпер мы гэта самі бачым —
гандлюе намі паноў банда!

Ігнат

Ты, Якім, уладзь з аружжам,
заўтра ў тры у Васіля.

4-ты хлапец

Калі праца пойдзе дружна!

3-ці хлапец

Барацьбе шырокі шлях!