Старонка:Паўстанцы (1925).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1-ая дзяўчына

Чаго? Як і заўсёды цябе ў хаце знойдзе,
калі ён захоча, тут лепш пасядзім.
А тады праз поплыў, валам ціха пройдзем…

4-ая дзяўчына

Дык давайце песьню…
бо сумна штось адным…

(Павольна пяюць песьню-трыо; адчуваецца глыбокі сум-няволя)

За жнівом у полі
праца сьлёзы лье.
А мая няволя
песьню мне пяе.

Эх, спявай няволя,.
весялей сьпявай!
Мо‘ убачыць волю
наш забраны край.

Ой, гудзі, дубрава,
вецер, ты, сьпявай.
Церпіць баль крывавы
наш забраны край.

Эх, няволя-пане,
Ой, пакінь мяне.
Новы дзень настане
ў нашай старане.

(Раптам чуецца далёкі гоман-выкрыкі)

3-яя дзяўчына

Чакайце, што гэта за крык?