Старонка:Паўстанцы (1925).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1-ая дзяўчына

Навошта жыць, калі усё баяцца!

3-яя дзяўчына

Ты сьмелая, а вось каб тут убачыў кат?

4-ая дзяўчына

Аксана пашла з Янам,
бедная дзяўчына!
Разьбілі шчасьце…

3-яя дзяўчына

Як ён яе любіў…
Жыцьцё, жыцьцё адна толькі хвіліна.

1-ая дзяўчына

Паляк той чорнамазы, ці аднаго згубіў?
І хлопцы нашы бедныя, да званьня
з сіл выбіліся…

4-ая дзяўчына

Што цяпер пачаць?..

1-ая дзяўчына

Вялікае паставілі заданьнем!

3-яя дзяўчына

Ці хваце бедным сіл?

1-ая дзяўчына

Даволі ўжо трываць!

3-яя дзяўчына

Хадзем…