Старонка:Паўстанцы (1925).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

1-ая дзяўчына

Бяжыць, здаецца, хтосьці?!

3-яя дзяўчына

(перапалохаўшыся)

Сьцяпан! Дзяўчаты, уцякаць!

4-ая дзяўчына

Горай будзе…

3-яя дзяўчына

Горай… паломіць нашы косьці.
Як хочаце…


∗   ∗
(Мкнецца бегчы, яе затрымлівае панскі слуга, які прыбег, каб папярэдзіць Людовіка)

Панскі слуга

(да дзяўчат)

Чаго за панствам выглядаць?
Дык дзе, ў якім баку?.. Тут справа ні да кпінаў!
хутчэй кажэце!

(трасе бізуном)

Дзяўчаты
Ня бачылі, мы толькі тут хвіліну…

Панскі слуга

(іронічна)

ня ба-чылі… хвіліну…

(сурова)

Ён тут даўно гуляе!
Кажэце! бо зараз кінеце свой кут!
сьвет шырокі з торбамі…