Старонка:Паўстанцы (1925).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Настрой такі ў мяне, я толькі так, любімы,
да сьмерці будзем разам, Людвік, дарагі…

(прытуліліся і галубяцца)

∗   ∗
Селянін, прабудзіўшыся, узьняў галаву і баязьлівым голасам нібы просіцца

О, не-не-не!.. яго вы не забілі,
ён сам, ён сам памерці захацеў…

Марына

(спалохаўшыся)

Хто ён? Адкуль?

(чуецца ціхі сьпеў дзяўчат)

Селянін

А глуха бор шумеў…

Марына

Цудоўны чалавек!..

Людовік

Пакіньма, бачыш, звар‘яцеў.
А там ужо, вось чуеш, песьні, хоць праз сьлёзы.
Не! я ня стрываю, мушу іх спыніць.

Марына

Пойдзем! Там ля возера шапочуць вербалозы,
будзем там за месячыкам, зоркамі сачыць:

(пашлі)

Селянін

Русалачкі вадзілі…
Ножкі цалаваў іх…
Надмагільны сьпеў…