Перайсці да зместу

Старонка:Паўстанцы (1925).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

…Нажамі… (баязьліва спыняецца)
Не, ён сам,
ён сам памерці захацеў…
А шалясьцела сенажаць…
Дождж біў градам…
Во… званы хаўтурныя зьвіняць…
паны зьбіраюцца… нарада…
народ ідзе… павесялеў…
нажамі…
Не, ён сам,
ён сам памерці захацеў…

     

Пяючы сумную песьню, павольна ўваходзяць чатыры дзяўчыны але угледзеўшы селяніна зараз-жа спынілі пяяць.

1-ая дзяўчына

Бедны, як любіў ён, як любіў ён сына,
працаваў, вучыцца можнасьць яму даў…

2-ая дзяўчына

(пра сябе)

Быў такі прыгожы… і адна хвіліна,
ад рукі няволі цяжка так сканаў.
(Падыходзе да селяніна, прыглажвае яму галаву, папараўляе вопратку. Селянін баязьліва адмахваецца рукамі з словамі: „не, ён сам, ён сам…“ дзяўчына яго супакойвае і незадоўга разам з ім выходзе).

3-яя дзяўчына

(задуменна, на твары відаць прыбітасьць настрою)

Эх, ты, доля-доля…

1-ая дзяўчына

(глядзіць на селяніна, якога 2-ая дзяўчына вывокца

Помста за цябе — затопіць у крыві…