Старонка:Паўстанцы (1925).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Людовік

Думаеш, што шчасьця разаб‘юць нам басякі?

Марына

Ня думаю, але… я веру і ня веру…

Людовік

Разьбіць жыцьцё? Патвоему разьбіць вякі?
Марына, не чакаў… Мы будзем жыць шчасьліва.
Ты глянь кругом, гэта-ж усё тваё!

Людовік

Заўсёды, дзень у дзень будзе бурлівым,
а знача так і праз усё жыцьцё…

Людовік

Цяпер я зразумеў… Марына, у дзень шлюбу
прымушу я сваіх прысягу табе даць.
Ты думаеш, што я дрыжу, баюся згубы,
Марына, я гатоў хоць сёньня ваяваць.
Салдаты — слугі мне, і толькі адно слова —
сьмерць лютую глынуць бунтаўшчыкі.
І гэты будзе дзень, рашучы мой, суровы,
ня будуць больш парогі біць і енчыць мужыкі…
Марына, бачу я ты не даеш мне веры? —
Вось зараз ніцма ляжа вёска прад табой.
Даволі ўжо цярпеў, даволі ўжо, праз меру.
Адна хвіліна! І толькі я з табой!

Марына

Чакай!.. Хадзем адсюль зусім мы,
туды, дзе возера палошча берагі.