Старонка:Паўстанцы (1925).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я чую, як ніколі, спакайней сябе…
Прыгожы кут!
У вечным супакоі
нявольна забываешся аб дзікай барацьбе.

Марына

(упіваючыся захадам сонца)

Якое хараство, павольна дзень зьнікае,
Людовік, глянь, які цудоўны ўзор.

Людовік

(нібы злосна)

Заўсёды ўвечары на захад паглядае
хамства адзічэлае, выходзячы на двор.
Хадзем, Марына, сядзем тут на ўзгорку,
будзем выглядаць, як месяц усплыве…
Разам адшукаем свайго шчасьця зорку.

Марына

Разам будзем слухаць як стары бор пяе…

Людовік

Разам, толькі разам, праз усе хвіліны
нашых дзён!

Марына

Ці будзе толькі час?

Людовік

Будзе і вялікі! О, мая Марына,
слугі верныя дадуць нам, праца іх для нас!

Марына

Ты надзвычайна дзіўны, пэўны ўжо