Старонка:Паўстанцы (1925).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як лясун блукае тут ў маладняку.
Каб сказаць, што быў ён гаспадар багаты,
эт… адна галота, вецер у таку…

Селянін

(з прасоньня)

О, не-не!.. Яго вы не забілі,
ён сам, ён сам памерці захацеў…

Тадэуш

Ну, а як каваль той, праўда ад прынукі,
зьбіты пад цымбалы, ім скакаў, пяяў…
А ўжо дома заўтра злажыў свае рукі
і павольна, ціха, як стары, сканаў.
Ну, а ўжо блазнота, чырвоныя йстужкі
начэпіць, пасьля кажа — новае жыцьцё.
Шмат казаў паніч мне, што гэта за птушкі,
любіць ён мяне, эх! як сваё дзіцё!

(Паглядае на захад)

Э… э… тут ужо і сонца за гару сядае…

(устае)

Паганю скаціну… хай паўзе дамоў…
А у вёсцы пэўна навіна чакае,
ня было і дня, каб ня лілася кроў…
Эх, люблю, яй богу, гэтакія штукі,
слаўныя салдаты, лепш бальшавікоў.
Гарачае жалеза суне табе ў рукі,
тут табе дзяўчына і гуляй ў любоў…

(пасьвістваючы пугай, выходзе).

∗   ∗

Трымаючыся пад ручкі ўваходзяць паніч Людовік і яго паненка Марына.

Людовік

Вось толькі тут,
вось толькі тут з табою