——— 15 ———
ПАЎЛІНКА. Тата! Ды кіньце ўжо!... Ось, лепей разьдзявайцеся, ды можа чаго зьясьцё.
СЬЦЯПАН. А можа гэта і добра, каханенькая-родненькая... Каб так кіслай ды гарачай капусты... (Скідае апратку і кладзе на куфар).
Скіну бурку, скіну боты,
Дый надзену лапці
Кожны дурань, ці разумны —
Пан у сваей хаце.
(Садзіцца за стол).
ПАЎЛІНКА (кінуўшы шыцьцё на ложак, да Альжбеты). Мамка, дастаньце з куфра настольнік, а я прынясу вам зьесьці. (Выходзе).
Зьява V-ая. Сьцяпан — Альжбета.
АЛЬЖБЕТА (дастаючы настолькік з куфра). З кім ты гэтак намурзаўся?
СЬЦЯПАН (закурываючы люльку). Я і з тым, я і з сім, а ты, каханенькая-родненькая, згадай, — з кім?
АЛЬЖБЕТА. А немач цябе ведае - з кім?
СЬЦЯПАН. Ці-ж я не казаў, што у цябе тут (торкаючы сябе пальцам у лоб) ня ўсе дома. Але слухай: З зяцем!
АЛЬЖБЕТА (зьдзівіўшыся). З зяцем?!
СЬЦЕПАН. Так, так, каханенькая-родненькая. Хто з сватам, хто з свацьцяй, а як Сьцяпан Крыніцкі — дык з родным зяцем.
АЛЬЖБЕТА (накрываючы стол). Такі праўду кажуць, што гарэлка людзей з поля зводзе. Калі-ж ты ўсьпеў яго нажыць?.. Дачка яшчэ замуж ня вышла, а бацька ўжо зяця мае!
СЬЦЯПАН (Калі ня маю цяпер, дык буду мець у чацьвер. Гэта, бачыш, ён яшчэ толькі).