——— 16 ———
зьбіраецца падмазацца к нашай Паўлінцы; ну, а каб сьлізчэй усё пашло, дык перш мяне ён падмазаў.
АЛЬЖБЕТА (садзіцца). Так-бы і казаў адразу. А хто-ж гэта такі?
СЬЦЯПАН. Адольф Быкоўскі!
АЛЬЖБЕТА. Э-э! Я думала, хто там!.. Ажно нічога людзкага. Толькі езьдзе ды нюхае, якая дзяўчына пасагу больш мае, а сам — дык голы, як бізун.
СЬЦЯПАН. Пасаг нюхае, бо нос мае. Але ўсё такі гэта для нас блін ды яшчэ маслам падмазаны. Ён сам мне, каханенькая-родненькая, хваліўся, што яго гаспадарка ў сто раз лепшая ад усіх тутэйшых гаспадароў. За аднаго каня толькі, казаў, заплаціў сёлета тры сотні. „На гэтым-жа кані, кажа, заўтра к васпанству заедуся з кірмашу“. (Мацаецца па кішэнях, сам сабе.) Дзе-ж бы яна падзелася? (Да Альжбеты). Ты, баба, ня бачыла кніжкі, што я купіў сягоньня? Дзе яна прапала?
АЛЬЖБЕТА. А што я — пастушка над тваімі кніжкамі? Прапіў можа з гэтым сваім зяцем.
СЬЦЯПАН (ідзе к куфру, находзе ў бурцы кніжку і кладзе яе за абраз, дзе Паўлінка палажыла фатаграфію). Каханенькая-родненькая, ня думай, што я якую дрэнь выбраў сабе на зяця. Заўтра ён прыедзе, паглядзім, дык адразу што другое запяеш. Адным словам, хлапец: шляхоцкага заводу, з рызыкай, з усякай далікатнасьцяй і ўсё такое…
Зьява VI-ая. Паўлінка — Сьцяпан — Альжбета.
ПАЎЛІНКА (ўваходзячы з міскай, з лыжкамі і хлебам пад пахай). Аб кім гэта, татка, гаворыце,