Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Бядуля, 1927).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адбітак толькі слабы,
толькі цень туманны.
Ён сам — з поэм поэма.
Не ў пэргамінах,
Не ў фоліянтах,
Ня ў маршах жалобных,
Ня ў статуях,
Ня ў фарбах, —
У жыцьці.

V

Надыдзе час,
І Ленінізм абхопіць
агнёва-сонечным штандарам
С. С. С. Р. сусьвету.
Сказы тысячагодзьдзяў
аб сьветлай долі чалавека,
якія выяўленьне знайшлі
ў адным магутным і прыгожым чэрапу,
спраўдзяцца ў жыцьці.
Усьціхне бура боек, спрэчак,
ня будзе ані клясаў, ні народаў,
а будзе ўсюды
вольны, творчы чалавек.
Тады
праз стагодзьдзі,
з усіх краёў зямлі,
Штогод
у дзень дваццаць першы студзеня,
памкнецца грамадою
у Чырвоную Мэкку —
саркафаг той паглядзець,
дзе спачывае на Чырвонай Плошчы
вялікі правадыр працоўных мас,
якія колісь волю вырывалі
з клыкоў зьвярыных
капіталу.
Дзівіцца будуць тыя пакаленьні
Ленінскаму гэнію,
што думкамі і дзеямі
тысячагодзьдзі пранікаў.

Менск, 1924 г.

|}