Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Бядуля, 1927).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ленін — Бісмарк,
— Ленін — Вашынгтон,
— Ленін — Маркс.
Так з усяго сьвету.
А беларуская кабета ў шэрай вёсцы
ад прастаты і шчырасьці сваёй
галошаньне дзядоўскае заводзіць,
пранікнутае горам,
аплеценае вобразамі старасьвецкіх дзён,
як тыя дэсані на паясох вясковых:
— На каго-ж ты нас пакінуў, ой, татуленька!
— Асірацелі без цябе мы, ой, зязюленька!
За душу Леніна малітву шчыра шэпча,
сьвечку ставіць,
І пэўна, што за любоў к гаротным
ён пападзе у рай нябёсны…

IV

Творчы дух людзей, натхненьнем поўны,
цяпер красу і мудрасьць Леніна шукае:
вучоныя, філёзофы трактаты пішуць
тоўстатомныя аб Леніне.
У кожным яго слове дзівы гэнія знаходзяць.
Поэты з вобразаў і рытмаў мілагучных
вянкі плятуць яму на маўзалеі
з сотняў вершаў, нібы з незабудкаў.
Композытары ў хаосе згукаў
гармонію знаходзяць для жалобных маршаў
на яго канчыну.
Маляры, скульптары шукаюць
сакрэты ліньняў, фарбаў,
каб як-небудзь увекавечыць
для будучых сыноў зямлі
магутны воблік Леніна,
усім цяпер вядомы.
Кіно-фільмы плянэту нашу
поясам абкрылі —
адбіткам дзён жалобных.
Прамовы Леніна з грамофонных
тафляў яшчэ доўга будзе слухаць
Вызвалены люд.
А яго нейлепшы твор.
найлепшы монумэнт —
С. С. С. Р.
Аб ім мастацтва —