Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Бядуля, 1927).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Жыве Ленінізм.
Дзень дваццаць першы пачатку году сёмага
кастрычнікавай буры
у жалобе чорнай з крэпу
адзеты на ўсім сьвеце.
І шэрагам нямых вандроўцаў
тугі сур‘ёзна-строгай
гэты дзень жалобны
вякоў кялімы
прарэжа вастрынёй сярпа
праб‘е грымотным молатам.

III

І кожны гарапашнік шчыры жаль
ад сэрдца выяўляе пасвайму,
паводлуг звычаяў сваіх.
Усюль работніцка-сялянскія грамады
чуюць сваю страту.
Нэрвы ўсіх працягнуты, як стрэлы,
к сонцу Рэволюцыі —
к свайму Леніну,
к яго казцы, замалёванай вялікім малерам,
к грымотна-бурнаму
Чырвонаму Крамлю.
З усюль:
ад Афрыкі пякуча-шэрай,
ад вод блакітных Гангар
ад старых сьцен Кітаю,
ад тундраў малочна-мглістага Сібіру,
ад зямель Колюмба
да паўстанчых змрочных пушчаў Беларусі
зьліваюцца ў адзін вялікі шквал
дэмонстрацыі і мітынгі рабочых.
Бо кожны сэрцам разумее,
што Леніны ў гісторыі чалавецтва
ў тысячагодзьдзі толькі раз бываюць,
якія твораць эры на зямлі.
Кожны край пасвойму
веліч яго ставіць:
— Ленін — Конфуцы,
— Ленін — Будда,
— Ленін — Маісей,
— Ленін — Хрыстос,
— Ленін — Магомет,
— Ленін — Наполеон,